Не пакідай мяне

12+

Купить билеты на Не пакідай мяне

Не пакідай мяне

Аляксей Дудараў.

Драматычная балада ў двух дзеяннях.

Прэм'ера адбылася 7 і 8 мая 2015 года.

Прысвячаецца 80-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Вы калі-небудзь бачылі лес, дзе скразны прасвет? Скажыце, ці бачылі вы той бор, дзе адсутнічае кожная другая хвоя ці хаця б кожная чацвёртая? Анатоль Вярцінскі

Наш спектакль - гэта даніна павагі тым, хто коштам свайго жыцця наблізіў Перамогу над фашызмам. Ён таксама пра тое, як вайна са сваёй жорсткасцю і бесчалавечнасцю супярэчыць чалавечай прыродзе і прызначэнню на Зямлі.

Вячаслаў Грушаў: Вайна мяняе псіхалогію чалавека, агаляючы яго сутнасць і прымушаючы праявіць усё схаванае ўнутры. Гэта самае страшнае, але, магчыма, і самае важнае ў жыцці.

Вікторыя Шамардзіна: Вайна - гэта наша горкая гісторыя, страшная праўда, ад якой баліць сэрца і плача душа!

Георгій Лойка: Вайна - гэта трагедыя.

Святлана Сухадолава: Вайна - гэта боль і страх для пакалення маіх прадзедаў і іх дзяцей.

Яўген Бераснеў: Вайна - гэта боль. Сэрца сціскаецца і наварочваюцца слёзы пры нявінных дзецях і жанчын, жорстка знішчаных фашыстамі!

Рэжысёр-пастаноўшчык: Валерый Анісенка, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

Сцэнаграфія і касцюмы: Валерый Юркевіч.

Музыка і музычнае афармленне: Аляксандр Крыштафавіч.

Пластыка: Дыяна Юрчанка.

Відэашэраг: Алег Чарняк.

У спектаклі выкарыстаны вершы Анатоля Вярцінскага і Генадзя Бураўкіна.

Продолжительность: 1 час 40 минут.

Возрастное ограничение: 12+

Фото

Предстоящие события

Доктар філасофіі
Гамлет
Пахавайце мяне за плінтусам
Шлюб па-італьянску
Мая жонка - падманшчыца
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.