Прэм'ера "Беласнежка і сем гномаў"

0+

Купить билеты на Прэм'ера "Беласнежка і сем гномаў"

  • Чароўная казка Браты Грым
  • Пастаноўка Ульяны Ацясавай
  • Сцэнаграфія Святланы Макаранка
  • Касцюмы Наталлі Сарычавай
  • Музыка і музычнае афармленне Міхаіла Рудака
  • Пластыка і харэаграфія Дзіяны Юрчанка
  • Аўтар п’есы і тэкстаў песень Алесь Замкоўскі
  • Памочнік рэжысёра Кацярына Мураўёва


Выдадзеная ў 1812 годзе братамі Якабам і Вільгельмам Грымамі, казка “Беласнежка” мае мноства варыянтаў. Тэатр імя Якуба Коласа прапануе юным гледачам сваю чароўную гісторыю. 
Прынцэса-сірата Беласнежка вырасла і стала добрай, клапатлівай дзяўчынай, чым вельмі не задаволеная яе мачаха-каралева. Яна хоча быць адзінай кіраўніцай навакольных прастораў. Але Прынц, якога каралева ўзяла ў палон, не расказвае, як атрымаць прыхільнасць, павагу жывёл і раслін. А тут яшчэ і чароўнае люстэрка пастаянна нагадвае, што Беласнежка стала самай прыгожай на свеце. Каралева загадвае знішчыць падчарку. Але ў яе атрымліваецца схавацца ў доміку лясных жыхароў – братоў-гномаў.
Калі хочаце даведацца, хто і як выратуе Беласнежку ад пераследу злой мачахі-каралевы – прыходзьце ў тэатр імя Якуба Коласа на дзіцячы спектакль. Скажам па сакрэце, што дабро ў любым выпадку пераможа зло, а ў сэрцах запануюць пачуцці сяброўства і любові. 


Пасля кожнага паказу юных гледачоў і іх бацькоў чакае навагодняе прадстаўленне каля ёлкі!

Возрастное ограничение: 0+

 

 

Предстоящие события

Гамлет
Смешныя людзі
Восем закаханых жанчын
Прэм'ера "Дамы і гусары"
Шлюб па-італьянску
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.