Нібыта хворы

16+

Купить билеты на Нібыта хворы

Галоўны герой, спадар Арган, лічыць сябе самым хворым чалавекам на свеце. Аднак нікому не вядома, чым ён на самой справе хварэе. Арган вельмі заклапочаны сваім здароўем і патрабуе шмат увагі да сябе,  таксама хоча яшчэ і патрапіць у вярхі грамадства. Аптэкары і дактары актыўна карыстаюцца гэтым, выпісваючы яму дарагія лекі. Яго жонка Беліна жадае завалодаць яго багаццем і адправіць падчарку ў манастыр. Але Арган мае свае планы: ён хоча выдаць дачку замуж за лекара, каб той лячыў яго бясплатна. Але Анжаліка ўлюблёна ў іншага маладога чалавека, які таксама адказвае ёй ўзаемнасцю. Служанка Туанэтта бярэ на сябе місію дапамагчы маладым дасягнуць шчасця. Ці атрымаецца гэта ў яе?

П’еса Мальера высмейвае фанабэрыстасць, глупства і прагу да грошай. Рэжысёр аддае перавагу спектаклю як гульні, ствараючы фарсавае відовішча з буфанадой і гратэскам. Артысты, як у класічнай камедыі дэль артэ, ствараюць вобразы-маскі. Але ў пэўны момант маскі будуць скінутыя, і гледачы ўбачаць за імі сапраўдныя асобы акцёраў.

Продолжительность спектакля: 1 час 40 минут с антрактом.

Возрастное ограничение: 16+

Фото

Предстоящие события

Гамлет
Смешныя людзі
Восем закаханых жанчын
Прэм'ера "Дамы і гусары"
Шлюб па-італьянску
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.