Спектакль Профіт

18+

Купить билеты на Спектакль Профіт

З жыцця дзяржслужачых у дзвюх частках

Жанр:
Трагікамедыя з жыцця дзяржслужачых у дзвюх частках
па матывах "Даходнага месца" Аляксандра Астроўскага
Рэжысёр-пастаноўшчык:
Аляксандр Гарцуеў
Мастак-сцэнограф:
Юрый Саламонаў
Мастак па касцюмах:
Марына Алекна
Кампазітар:
Дзмітрый Фрыга
Працягласць:
2 г. 40 хв. з антрактам

Куды каціцца свет? Што не так з сучасным грамадствам?
Дзіўна, але гэтымі ж пытаннямі задаваўся Аляксандр Астроўскі яшчэ ў сярэдзіне XIX стагоддзя ад імя свайго персанажа Жадава ў п'есе “Даходнае  месца”. Прайшло амаль паўтары стагоддзі, а пытанні застаюцца актуальнымі.

У кожнага чалавека свае жыццёвыя прынцыпы. Адзін выбірае грошы, фінансавы дабрабыт, багацце. Другі – багацце душэўнае, сумленнасць, адказнасць, гонар. У кожнага свая выгада ад такога жыццёвага выбару, свой профіт. Але хто выйграе?
А калі да гэтых каштоўнасцяў дадаць каханне? Ці маем мы права рабіць другога чалавека заложнікам свайго рашэння, альбо павінны ісці на кампраміс дзеля кахання?

Сучасны погляд на вечныя пытанні аб чалавечых каштоўнасцях у новай пастаноўцы Аляксандра Гарцуева ў РТБД.

У ролях:

Жадаў – Арцём Курэнь, Аляксандр Ніканенка

Паліна – Ганна Семяняка, Кацярына Жалудок

Юсаў – Максім Брагінец 

Белагубаў – Уладзіслаў Ноздрын, Максім Шышко 

Юлія – Гражына Быкава,  Марыя Пятровіч 

Кукушкіна – Людміла Сідаркевіч, Галіна Чарнабаева 

Вышнеўскі – Канстанцін Воранаў, Андрэй Дабравольскі 

Вышнеўская – Анастасія, Наталля Халадовіч

Мыкін – Ілья Ясінскі 

Дасужаў – Дзмітрый Давідовіч 

Ніхто – Віктар Багушэвіч, Валянцін Салаўёў 

 

Фото

Предстоящие события

Вечар
Махляры
Гiсторыя двух сабак
Беларусь.Дыдактыка
Вар`ятка
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.