Спектакль Шлюб з ветрам
16+

Купить билеты на Спектакль Шлюб з ветрам
ШЛЮБ З ВЕТРАМ
Песня ў адной дзеі
Аўтары: Яўген Карняг, Каця Аверкава.
Рэжысёр: Яўген Карняг
Мастак: Таццяна Нерсісян
Кампазітар і музычны кіраўнік: Каця Аверкава.
Працягласць: 1г. 20 хв.
Лёс мужчыны, які знаходзіцца ў палоне чужых рашэнняў.
Матчына любоў, якая паглынае сына і паралізуе яго асобу.
Гісторыя, расказаная не словамі, а складзеная ў самым сэрцы народа, з рытму і песень, што гучаць як рэха знікаючых вёсак. Спектакль «Шлюб з ветрам» – гэта спроба ўз'яднання са сваімі каранямі.
Рэжысёр Яўген Карняг – знак якаснага візуальнага і сэнсавага эксперыменту. Кожны яго спектакль надзвычай дакладна трапляе ў самую балючую кропку сучаснага грамадства.
У ролях:
Маці жаніха – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель
Маці нявесты – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Галіна Чарнабаева
Нявеста – Ганна Семяняка
Жаніх – Курэнь Арцём
Госці:
Максім Брагінец
Вераніка Буслаева
Гражына Быкава
Дзмітрый Давідовіч
Марына Здаранкова
Аляксандр Ніканенка
заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Людміла Сідаркевіч
Ілля Ясінскі
Фото
Расписание мероприятий

29.04.2021
19:00