Спектакль Тры Жызэлi

16+

Купить билеты на Спектакль Тры Жызэлi

Аўтар: Андрэй Курэйчык

Жанр: Драма

Рэжысёр: заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Аляксандр Гарцуеў

Мастак-пастаноўшчык: Андрэй Меранкоў

Кампазітар: Дзмітрый Фрыга

Працягласць: 2 г. 40 хв. з антрактам

Простая і адначасова складаная гісторыя рэальнага жыцця францужанкі Жызэль Купэс, прыгожай і моцнай жанчыны.

Жызэль нарадзілася і вырасла ў Парыжы, але па волі лёсу большую частку свайго жыцця правяла ў беларускай вёсцы Карзуны. 

Аб чым марыць маладая Жызэль, захопленая балетам, што адчувае дарослая Жызэль Купэс, адарваная ад Радзімы, аб чым шкадуе (і ці шкадуе?) сталая Жызэлька ў атачэнні сваіх вясковых суседзяў?.. 

У пастаноўцы Аляксандра Гарцуева ёсць адказы на ўсе гэтыя пытанні.

Ролі выконваюць:

Жызэль асенняя – народная артыстка Беларусі Таццяна Мархель,  заслужаная артыстка РБ Галіна Чарнабаева

Жызэль летняя – заслужаная артыстка РБ Людміла Сідаркевіч

Жызэль вясенняя – Вераніка Буслаева, Гражына Быкава

Луі – Канстанцін Воранаў, заслужаны дзеяч мастацтваў РБ Аляксандр Гарцуеў

Жаклін – Ганна Анісенка

Анна – Наталля Халадовіч

Франсуа – Ілля Ясінскі

Іван Ільіч – заслужаны артыст РБ Валянцін Салаўёў, Сяргей Шымко

Ніна – Алена Баярава, Марыя Пятровіч

Сяргей – Максім Брагінец

Віктуар дзяўчынка – Яраслава Халадовіч

Віктуар дарослая – Алена Баярава, Марыя Пятровіч

Колька – Дзмітрый Давідовіч, Максім Паніматчанка

Ханаў – Андрэй Дабравольскі

Інга – Анастасія Баброва, Марына Здаранкова

Камандзір – Максім Шышко, Уладзіслаў Ноздрын 

 

Фото

Предстоящие события

Адамавы жарты
Таямнiца чароўнага календара
Вечар
Гiсторыя двух сабак
Махляры
Наверх
ООО "Тикетпро" использует cookie для персонализации сервисов и аналитики пользователей. Продолжая использовать данный сайт, вы подтверждаете свое согласие на использование файлов cookie.