Спектакль Ураджай

Купить билеты на Спектакль Ураджай
УРАДЖАЙ
Павел Пражко
16+
камедыя
Пераклад з расійскай мовы – Марына Казлоўская
Рэжысёр-пастаноўшчык – Дзмітрый Цішко
Сцэнаграфія і касцюмы – Андрэй Жыгур
Музыка зборная – Дзмітрый Цішко
Мастак па святле – Мікалай Суркоў
РОЛІ ВЫКОНВАЮЦЬ:
Ягор – Андрэй Дробыш, Міхаіл Зуй
Валерый – Павел Астравух, Дзмітрый Тумас
Іра – Таццяна Дзянісава, Іларыя Шашко
Люба – Марта Голубева, Антаніна Дубатоўка
Прэм’ера – 24 студзеня 2019 года
Спектакль ідзе 1 гадзіну 40 хвілін
Ці ўмееце вы забіць цвік так, каб не патрапіць па пальцах? Калі ўмееце, тады гэты спектакль не пра вас. А пра каго? Чацвёра маладых людзей апынуліся ў нетыповай для сябе сітуацыі – у восеньскім садзе, на свежым паветры, пасярод багатага ўраджая яблык.. Перад імі стаіць не вельмі складаная задача – сабраць яблыкі ў драўляныя скрыні. Вось тут усё і пачынаецца! У садзе, аказваецца, лётаюць кусучыя пчолы, можа зламацца зуб аб цвёрды яблык і распачацца раптоўная астма..
Як у крывым люстэрку кожны з гледачоў зможа пабачыць і пазнаць штосьці да болю знаёмае.
У п’есе аўтара “новай драмы” Паўла Пражко адзіны станоўчы герой – смех. Ну, і яблыкі.